Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
05 сакавіка 2021, 14:51

Статыстычны партрэт беларускай жанчыны

У Беларусі 5,1 млн жанчын - гэта 53,8% жыхароў краіны*.

Сярэдні ўзрост жанчыны - 43,1 года,

жыхаркі горада - 41,9,

жыхаркі вёскі - 47,3.

Сёння кожны другі работнік у арганізацыях рэспублікі - жанчына.

Узровень занятасці жанчын у працаздольным узросце - 79,5%.

Доля жанчын:

у ахове здароўя і сферы сацпаслуг - 85,6%,

адукацыі - 81,3%,

фінансавай і страхавой дзейнасці - 75,2%,

сферы паслуг па часовым пражыванні і харчаванні - 71,1%,

аптовым і рознічным гандлі, рамонце аўтамабіляў і матацыклаў - 69,1%,

сферы творчасці, спорту, забаў і адпачынку - 65%,

дзяржаўным кіраванні - 56,3%,

прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці - 55,7%,

сферы інфармацыі і сувязі - 43,8%,

прамысловасці - 41,5%,

сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы - 39,2%,

транспартнай дзейнасці, складзіраванні, паштовай і кур'ерскай дзейнасці - 35,8%,

будаўніцтве - 18,5%.

Сярод занятых жанчын больш за трэць маюць вышэйшую адукацыю.

У 2019 годзе ў Беларусі выйшлі замуж больш за 62,7 тыс. жанчын, з іх больш як 1 тыс. - ва ўзросце старэйшым за 60 гадоў.

Сярэдні ўзрост жанчыны пры заключэнні першага шлюбу - 26,1 года.

Мамамі сталі 87,6 тыс. жанчын.

* Тут і далей - паводле даных перапісу насельніцтва 2019 года.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі