ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 5 красавіка 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
06 сакавіка 2020, 15:15

Статыстычны партрэт беларускай жанчыны

Статыстычны партрэт беларускай жанчыны

У Беларусі, паводле даных перапісу насельніцтва, колькасць жанчын склала 5,1 млн - 53,8% жыхароў краіны.

Сярэдні ўзрост жанчыны - 43 гады*,

гараджанкі - 41,7 года,

сялянкі - 47,8 года.

Сёння кожны другі работнік у арганізацыях рэспублікі - жанчына.

Узровень занятасці жанчын у працаздольным узросце - 84,7%.

Доля жанчын складае:

у ахове здароўя і сферы сацпаслуг - 85,6%,

адукацыі - 81,2%,

фінансавай і страхавой дзейнасці - 75%,

аптовым і рознічным гандлі, рамонце аўтамабіляў і матацыклаў - 69,2%,

прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці - 57,3%,

сферы дзяржаўнага кіравання - 56,6%,

сферы інфармацыі і сувязі - 44,6%,

прамысловасці - 41,8%,

сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы - 39,4%,

будаўніцтве - 18,6%.

Сярод занятых жанчын больш за трэць маюць вышэйшую адукацыю.

У 2019 годзе ў Беларусі выйшлі замуж больш за 62,7 тыс. жанчын, з іх больш за 1 тыс. - ва ўзросце старэйшым за 60 гадоў. Сярэдні ўзрост жанчыны пры ўступленні ў першы шлюб - 26,1 года.

Мамамі сталі 86,8 тыс. жанчын.

* На пачатак 2019 года.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі