Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
02 кастрычніка 2025, 17:23

Статыстычны партрэт беларускага настаўніка

Статыстычны партрэт беларускага настаўніка Штогод у першую нядзелю кастрычніка ў рэспубліцы адзначаецца Дзень настаўніка.

Статыстычны партрэт беларускага настаўніка*:

- 87,6% - жанчыны,
- 43,4 года - сярэдні ўзрост,
- 93,1% маюць вышэйшую адукацыю,
- 69,5% маюць стаж работы па спецыяльнасці больш за 15 гадоў.

Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі краіны працуюць каля 114 тыс. педагагічных работнікаў, навучаючы больш за 1 млн дзяцей. У школах высокая ўкамплектаванасць кадрамі (амаль 100%).

Беларусь - у ліку сусветных лідараў па колькасці настаўнікаў на колькасць вучняў. У сярэднім на аднаго настаўніка прыпадае 10-11 вучняў**.

Прафесію настаўніка можна атрымаць у 20 універсітэтах рэспублікі. Штогод у школы прыходзяць больш як 5 тыс. маладых спецыялістаў, звыш 70% прадаўжаюць працаваць пасля размеркавання (у некаторых рэгіёнах - да 95%).

Топ-5 прадметаў па ўдзельнай вазе:

настаўнікаў-мужчын:

- фізічная культура - 56,1%,
- дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка - 54%,
- працоўнае навучанне - 38%,
- фізіка - 33,7%,
- гісторыя і іншыя грамадскія дысцыпліны - 28,1%;

настаўнікаў-жанчын:

- руская мова і літаратура - 98,1%,
- беларуская мова і літаратура - 97,8%,
- замежныя мовы - 95,7%,
- біялогія - 92,9%,
- хімія -  91,6%.

*На пачатак 2024/25 навучальнага года.

**Агульнасусветная лічба: на аднаго настаўніка - 25 вучняў.

Крыніца: Міністэрства адукацыі, Нацыянальны статыстычны камітэт.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі