У медыцынскіх установах краіны працуюць* 43 059 практыкуючых урачоў, 125 398 сярэдніх медыцынскіх работнікаў.
Урачы-спецыялісты:
73,5% урачоў-спецыялістаў - жанчыны.
Сярэдні ўзрост урача-спецыяліста - 42,4 года, з іх:
жанчыны - 41,7 года;
мужчыны - 44,3 года.
Большасць кіруючых пасад сярод урачоў-спецыялістаў займаюць жанчыны - 56,7%.
Маюць кваліфікацыйныя катэгорыі:
вышэйшую - 15,5%
першую - 38,6%
другую - 23,7%
Кожны трэці ўрач-спецыяліст (33%) працуе па тэрапеўтычным профілі медыцынскіх спецыяльнасцей,
кожны чацвёрты - па хірургічным профілі (24,4%), па медыка-дыягнастычным - 13,3%, па педыятрычным профілі - 7,3%.
Сярэднія медыцынскія работнікі:
95,5% сярэдніх медыцынскіх работнікаў - жанчыны.
Сярэдні ўзрост сярэдняга медыцынскага работніка - 42,5 года, з іх:
жанчыны - 42,7 года;
мужчыны - 37,4 года.
Маюць кваліфікацыйныя катэгорыі:
вышэйшую - 17,2%
першую - 41,4%
другую - 21,5%
Найбольшую ўдзельную вагу сярод сярэдніх медыцынскіх работнікаў займаюць медыцынскія сёстры - 68,8%.
Забяспечанасць насельніцтва практыкуючымі ўрачамі і сярэднімі медработнікамі па абласцях і г.Мінску ў 2020 годзе:**
Брэсцкая вобласць - 43,1 урачоў; 138,4 - сярэдніх медыцынскіх работнікаў;
Віцебская - 41,2; 138,2;
Гомельская - 44,2; 139,3;
Гродзенская - 54,4; 137,7;
г.Мінск - 60,8; 136,4;
Мінская - 33,5; 116,4;
Магілёўская - 38,3; 134,7.
* Тут і далей - па выніках 2020 года.
** На 10 тыс. насельніцтва
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.