У асенне-зімовы перыяд у цёмны час сутак традыцыйна павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.
Значна знізіць рызыку такіх здарэнняў даюць магчымасць флікеры - вадзіцель бачыць пешахода са святловяртальнікамі з большай адлегласці:
пры руху з блізкім святлом фар - да 130-140 м,
пры руху з далёкім святлом - да 400 м.
Тармазны шлях аўтамабіля пры скорасці 60 км/гадз:
сухі асфальт - каля 20 м;
мокры асфальт - каля 35 м;
укатаны снег - каля 70 м;
галалёд - каля 140 м.
Зона бачнасці пешаходаў у цёмны час сутак:
чорнае адзенне - нябачны;
сіняе адзенне - 17 м;
чырвонае адзенне - 24 м;
жоўтае адзенне - 37 м;
белае адзенне - 55 м;
святловяртальныя элементы - 130 м.
За студзень-верасень зарэгістравана больш за 620 ДТЗ з удзелам пешаходаў, у якіх звыш 100 чалавек загінулі і амаль 530 пацярпелі. Прыкладна 75% смяротных ДТЗ з пешаходамі было ўчынена ў цёмны час сутак.
Крыніца: УДАІ МУС Беларусі.