Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
13 лістапада 2025, 12:48

Спорт у Беларусі

Спорт у Беларусі Развіццё спорту вышэйшых дасягненняў і масавага фізкультурнага руху - прыярытэтныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі.

У Беларусі фізічнай культурай і спортам займаюцца каля 30 працэнтаў насельніцтва (прафесійныя спартсмены і аматары).

У рэспубліцы створана сучасная агульнадаступная спартыўная інфраструктура (звыш 23 тыс. збудаванняў), сярод іх:

шматфункцыянальныя аб'екты ("Мінск-Арэна", "Чыжоўка-Арэна", "Барысаў-Арэна", "Бабруйск-Арэна");

каля 80 ФАК, звыш 30 басейнаў і 30 лядовых арэн, 7 вяслярных баз, 25 стадыёнаў, 6 футбольных манежаў, 23 футбольныя палі, 9 лыжаролерных трас, цэнтр падрыхтоўкі фрыстайлістаў і шмат іншага*.

У 2019 годзе праведзена мадэрнізацыя стадыёна "Дынама". У 2024-2025 гадах адкрыты басейн міжнароднага стандарту і Нацыянальны футбольны стадыён.

Развіваецца больш за 130 відаў спорту. Сфарміравана сістэма падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву. На базе 445 арганізацый (11 вучылішчаў алімпійскага рэзерву, 434 спецыялізаваныя ўстановы) праходзяць падрыхтоўку больш як 153 тыс. юных спартсменаў.

Беларускія спартсмены заваявалі 133 алімпійскія медалі**.

Штогод у Беларусі праводзіцца каля 22 тыс. спартыўна-масавых мерапрыемстваў. У іх ліку - "Мінская лыжня", Мінскі паўмарафон, турніры "Залатая шайба", "Снежны снайпер", "Скураны мяч".

У краіне праходзяць буйныя міжнародныя турніры. 
У 2014 годзе Мінск прыняў чэмпіянат свету па хакеі з удзелам 400 спартсменаў з 16 краін.
У ІІ Еўрапейскіх гульнях у Беларусі ў 2019 годзе прынялі ўдзел больш за 4 тыс. спартсменаў у 15 відах спорту. 
У II Гульнях краін СНД у 2023 годзе паўдзельнічалі звыш 2 тыс. атлетаў у 20 відах спорту.

*Пабудаваны з 1994 года.

**У 1994 годзе ў нарвежскім Лілехамеры зборная Беларусі ўпершыню выступіла на Алімпійскіх гульнях асобнай, суверэннай камандай.

Крыніца: Міністэрства спорту і турызму.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі