Сцяг Серада, 8 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
18 снежня 2024, 15:19

Смачна есці! Беларуская нацыянальная кухня

Смачна есці! Беларуская нацыянальная кухня Снежань 2024 года абвешчаны ў Беларусі месяцем гастранамічнага турызму.

Беларусь - краіна з багатай нацыянальнай кухняй. Многія стравы гатуюцца па старадаўніх рэцэптах, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

Найбольш папулярныя стравы з бульбы (дранікі, бабка, калдуны, клёцкі).

Дранікі - аладкі з дранай бульбы - візітная картка беларускай кухні. Лічыцца, што дранікі ўвайшлі ў рацыён беларусаў каля двух стагоддзяў таму.

Бабка - страва з дранай бульбы, запраўленая смажаным салам, мясам і цыбуляй. У кулінарных кнігах ХІХ стагоддзя бабкай называлася салодкая дражджавая выпечка.

Калдуны - клёцкі, начыненыя мясным фаршам, традыцыйна - з мучнога цеста, пазней - як разнавіднасць дранікаў з мясной начынкай. Страва вядомая з часоў ВКЛ.

Верашчака (адзін з варыянтаў "мачанкі") - густы мясны соус з каўбаскамі, падаецца да бліноў. Вядома з сярэдзіны XVIII стагоддзя дзякуючы каралеўскаму повару Верашчаку.

Бацвінне - як правіла, халодны суп з буракоў на хлебным квасе, кефіры або кіслым малацэ. Нярэдка да яго дадаюць шчаўе, свежыя агуркі і зяленіва. Існуюць дзясяткі варыянтаў прыгатавання гэтай стравы.

Цікавыя факты

Беларусь займае лідзіруючае месца ў свеце па спажыванні бульбы на душу насельніцтва - 160-180 кг у год.

Штогод у сельгасарганізацыях, фермерскіх гаспадарках вырошчваюць каля 1 млн т бульбы. У гаспадарках насельніцтва - у сярэднім каля 3 млн т бульбы.

У дзяржаўны рэестр сартоў для прамысловага вырошчвання на 2024 год уключана 184 сарты бульбы.

У Беларусі ўстаноўлена адразу некалькі помнікаў бульбе: у в.Дзешчанка Мінскай вобласці, Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці, аг.Тулава Віцебскай вобласці, аг.Вялікія Бортнікі Магілёўскай вобласці.

Крыніцы: Нацыянальнае агенцтва па турызме, Мінсельгасхарч, адкрытыя крыніцы
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі