Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
17 студзеня 2022, 15:13

Сямейны капітал: змяненні

У Беларусі 117,5 тыс. шматдзетных сем'яў. Адкрыта 108,4 тыс. дэпазітных рахункаў "Сямейны капітал"*.

З 1 студзеня 2022 года новы памер сямейнага капіталу складае Br25 995, на яго фарміраванне ў 2022 годзе прагназуецца накіраваць Br379,7 млн.

Асноўныя змяненні ў прадастаўленні сямейнага капіталу з 1 студзеня 2022 года (устаноўлены ўказам Прэзідэнта ад 12 кастрычніка 2021 года №389 і пастановай Савета Міністраў ад 14 снежня 2021 года №720) у частцы:

назначэння сямейнага капіталу пры ўсынаўленні дзяцей:

- усыноўленыя дзеці ўлічваюцца ў складзе новай сям'і незалежна ад таго, што да ўсынаўлення на іх ужо быў налічаны сямейны капітал, выключэнне - калі ўсынаўляецца дзіця мужа (жонкі);

- пры ўсынаўленні дзіцяці мужа (жонкі) сямейны капітал не назначаецца, але гэта дзіця будзе ўлічана, калі пасля яго ўсынаўлення народзіцца (будзе ўсыноўлена) яшчэ дзіця;

складу сям'і пры датэрміновым распараджэнні сямейным капіталам - улічваюцца муж і жонка, у тым ліку калі яны не былі ўлічаны пры назначэнні сямейнага капіталу, а таксама ў выпадку зняцця ў іх судзімасці за раней учыненыя злачынствы;

тэрмінаў датэрміновага выкарыстання капіталу:

- на атрыманне платных медыцынскіх паслуг тэрмін павялічаны з 1 года да 2 гадоў;

- на набыццё тавараў, прызначаных для сацыяльнай рэабілітацыі і інтэграцыі інвалідаў у грамадства, - на тэрмін устанаўлення інваліднасці;

пашырэння напрамкаў датэрміновага выкарыстання сродкаў:

- на паляпшэнне жыллёвых умоў (дапоўнена - на набыццё долі жылога памяшкання, на пагашэнне пазыкі арганізацыі, атрыманай па месцы работы, на пагашэнне крэдыту, які выплачваецца па дагаворы аб пераводзе доўгу або аб прыёме запазычанасці);

- на атрыманне адукацыі (дапоўнена - установамі вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі спажывецкай кааперацыі Беларусі і ўстановамі вышэйшай адукацыі ФПБ);

- на медыцынскія паслугі (дапоўнена - на набыццё медыцынскіх вырабаў пры правядзенні аперацый у артапедыі);

- уведзены новы напрамак - на набыццё тавараў, прызначаных для сацыяльнай рэабілітацыі і інтэграцыі інвалідаў у грамадства.

*На 1 студзеня 2022 года.

Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі