Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
30 сакавіка 2020, 12:36

Сямейнае насілле

У 2019 годзе ў параўнанні з 2018-м агульная колькасць злачынстваў, учыненых у адносінах да членаў сям'і, знізілася на 1,7%:

2018 - 2 586,

2019 - 2 541.

З іх:

учынены мужчынамі - 91,5% (2 326),

жанчынамі - 8,5% (215).

Прызнаны пацярпелымі 2 325 чалавек:

мужчыны - 22,5% (522),

жанчыны - 77,5% (1 803).

Павялічылася:

колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх бытавых злачынстваў - на 12,7%;

колькасць злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды - на 35% (са 139 злачынстваў у 56 выпадках пацярпелі дзеці);

колькасць загінулых у выніку забойстваў і наўмысных прычыненняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў у быце - на 20,9% (з 91 да 110), з іх 49 (44,5%) мужчын і 61 (55,5%) жанчына;

колькасць пацярпелых састарэлых людзей у выніку ўчынення злачынстваў у быце - на 18,3% (з 142 да 168), у тым ліку забойстваў - на 62,5% (з 8 да 13). Пацярпелымі прызнана 35 (20,8%) мужчын і 133 (79,2%) жанчыны.

У органы ўнутраных спраў штодзённа паступае каля 235 паведамленняў аб насіллі ў адносінах да членаў сям'і, за год - больш як 90 тыс.

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута больш за 50 тыс. чалавек, да крымінальнай - каля 2,5 тыс.

Блізкімі людзьмі ўчыняецца кожнае трэцяе забойства і наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання.

Дзве трэці ўчыніўшых забойствы і цяжкія цялесныя пашкоджанні на ўліку ў міліцыі не знаходзіліся.

У выпадку дамашняга насілля звяртацца:

- па тэлефоне 102,

- на рэспубліканскую -гарачую лінію- 8-801-100-8-801,

- у тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Крыніца: Міністэрства ўнутраных спраў

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі