Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
27 жніўня 2020, 15:03

Школьныя канікулы ў 2020/2021 навучальным годзе

Дзень ведаў у Беларусі пройдзе 1 верасня. Тэма першага ўрока - "Я вырас тут, і край мне гэты дарагі".

Плануецца, што ў новым навучальным годзе на заняткі прыйдуць 1 млн 55 тыс. школьнікаў, у тым ліку 114 тыс. першакласнікаў.

Міністэрства адукацыі вызначыла графік школьных канікулаў у 2020/2021 навучальным годзе:

асеннія канікулы - 8 дзён, з 1 па 8 лістапада 2020 года;

зімовыя канікулы - 17 дзён, з 25 снежня 2020-га па 10 студзеня 2021 года*;

вясеннія канікулы - 8 дзён, з 28 сакавіка па 4 красавіка 2021 года;

летнія канікулы - 92 дні, з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2021 года**.

* Для дзяцей з першых, другіх класаў (трэціх класаў - для навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у трэцяй чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 15 па 21 лютага 2021 года працягласцю 7 дзён.

** У вучняў, якія скончылі дзявятыя класы, канікулы складуць 82 дні, пачнуцца пасля экзаменаў, з 11 чэрвеня, і прадоўжацца па 31 жніўня.

У 2020 годзе на работу ва ўстановы адукацыі накіраваны 4,3 тыс. маладых спецыялістаў.

Крыніца: Міністэрства адукацыі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі