Колеравая індыкацыя для папярэджання насельніцтва аб складаных умовах надвор'я і надзвычайных сітуацыях шырока выкарыстоўваецца ў свеце:
зялёны ўзровень - небяспечных і неспрыяльных з'яў надвор'я не чакаецца;
жоўты - умовы надвор'я патэнцыяльна небяспечныя: магчымы ападкі, навальніцы, узрастанне парываў ветру, высокія або нізкія тэмпературы;
аранжавы - умовы надвор'я ўяўляюць рэальную небяспеку: шквалы, ліўні, навальніцы, град, гарачыня, маразы, снегапады, мяцеліцы;
чырвоны ўзровень - умовы надвор'я вельмі небяспечныя: ураган, праліўныя дажджы, вельмі моцныя снегапады, град, надзвычайная пажарная небяспека, якія могуць выклікаць сур'ёзны матэрыяльны ўрон, чалавечыя ахвяры.
Як правіла, штармавое папярэджанне аб'яўляецца пры скорасці ветру большай за 18 м/с.
Калі атрымана папярэджанне аб моцным ветры, урагане або буры:
трымайцеся далей ад збудаванняў, высокіх слупоў, дрэў, электрапровадаў;
знайдзіце ўкрыцце;
абараніце вочы, нос і рот ад пяску і пылу;
шчыльна зачыніце вокны, дзверы;
пры руху ў аўто спыніцеся, але не выходзьце.
Калі атрымана папярэджанне аб навальніцы, то нельга:
купацца або кантактаваць з вадой;
дакранацца да металічных канструкцый;
хутка перамяшчацца пяшком або на адкрытым транспарце;
класціся на зямлю, хавацца ў стозе сена;
набліжацца бліжэй за 30-50 м да высокіх аб'ектаў, якія стаяць асобна.
Рэкамендацыі пры моцнай гарачыні:
старацца трымацца ў цяні;
насіць з сабой прахаладжальныя напіткі;
вадзіцелям - па меры магчымасці адмовіцца ад далёкіх паездак.
Тэлефоны экстранных службаў: МНС - 101, міліцыя - 102, хуткая медыцынская дапамога - 103.
Крыніцы: www.pogoda.by, УДАІ МУС, МНС Беларусі.