На пачатак 2021 года ў Беларусі налічвалася 8283,9 тыс. га сельскагаспадарчых зямель - каля 39,9% усёй тэрыторыі.
У сельскагаспадарчым сектары рэспублікі працавалі 267,4 тыс. чалавек, у наяўнасці было 39,8 тыс. трактароў, 8,8 тыс. збожжаўборачных камбайнаў*.
У сельскагаспадарчых арганізацыях рэспублікі налічвалася:
4,2 млн галоў буйной рагатай жывёлы,
2,6 млн свіней,
43 млн галоў птушак.
За дзевяць месяцаў 2021 года з рэспублікі пастаўлена сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання ў 105 дзяржаў свету на $4776,1 млн:
у краіны Еўропы - $4019,8 млн;
у краіны Азіі - $719,2 млн;
у краіны Афрыкі - $7 млн;
у краіны Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі - $8,8 млн;
у краіны Аўстраліі і Акіяніі - $0,4 млн;
іншыя краіны - $20,9 млн.
*Даныя 2020 года.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.