Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
05 кастрычніка 2021, 13:18

Сельская гаспадарка Беларусі

На пачатак 2021 года ў Беларусі было 8283,9 тыс. га сельскагаспадарчых зямель - каля 40% усёй тэрыторыі рэспублікі.

У 2020 годзе ў арганізацыях сельскай гаспадаркі рэспублікі працавалі 267,4 тыс. чалавек.

Было 39,8 тыс. трактароў, 8,8 тыс. збожжаўборачных камбайнаў*.

У сельскагаспадарчых арганізацыях рэспублікі налічвалася:

4,2 млн галоў буйной рагатай жывёлы,

2,6 млн свіней,

43 млн птушак.

За восем месяцаў 2021 года з рэспублікі пастаўлена ў 99 дзяржаў свету харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны на $4107,4 млн, тэмп росту склаў 110,8% да адпаведнага перыяду 2020 года:

у краіны Еўропы - $3456,7 млн;

Азіі - $618,4 млн;

Афрыкі - $6,4 млн;

Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі - $7,3 млн;

Аўстраліі і Акіяніі - $0,4 млн;

іншыя краіны - $18,2 млн.

* На 1 студзеня 2021 года

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі