Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
13 лістапада 2020, 12:52

Сельская гаспадарка Беларусі

На пачатак 2020 года ў Беларусі налічвалася 8390,6 тыс. га сельскагаспадарчых зямель - каля 40,4% усёй тэрыторыі.

У арганізацыях сельскай гаспадаркі рэспублікі працавалі 273,2 тыс. чалавек, у наяўнасці было 40,5 тыс. трактароў, 8,9 тыс. збожжаўборачных камбайнаў*.

У сельскагаспадарчых арганізацыях рэспублікі налічвалася:

4,2 млн галоў буйной рагатай жывёлы,

2,5 млн свіней,

48,2 млн птушак.

За дзевяць месяцаў 2020 года з рэспублікі пастаўлена ў 105 дзяржаў свету прадукцыі сельскай гаспадаркі на $4230,9 млн:

у краіны Еўропы - $3581,1 млн;

у краіны Азіі - $611,1 млн;

у краіны Афрыкі - $5,8 млн;

у краіны Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі - $6,5 млн;

у краіны Аўстраліі і Акіяніі - $0,4 млн;

іншыя краіны - $26 млн.

*Даныя 2019 года.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі