Прадпрыемства "Граніт" - буйнейшае ў Еўропе па здабычы і перапрацоўцы шчыльных горных парод. Створана ў 1975 годзе, выпускае больш за 21 млн т нярудных будаўнічых матэрыялаў у год.
Сярод іх:
- шчэбень розных фракцый,
- адсеў фракцыі,
- адсеў фракцыяніраваных фракцый,
- шчэбень кубападобны,
- шчэбень еўрапейскіх фракцый,
- шчэбенева-пясчаная сумесь,
- скальная парода перапрацаваная.
Запасы карысных выкапняў на радовішчы "Мікашэвічы" - 317,4 млн куб.м*. Запасы будаўнічага каменю на радовішчы "Сітніцкае" - каля 540 млн куб.м.
За суткі:
- з кар'ера перавозіцца 45-55 тыс. т горнай масы,
- спажыўцам адгружаецца 40-50 тыс. т нярудных будаўнічых матэрыялаў,
- загружаецца 500-700 чыгуначных вагонаў і 220-280 грузавікоў.
Асноўныя напрамкі экспарту:
- Расія - $25,3 млн,
- Літва - $6,7 млн,
- Польшча - $2 млн,
- Латвія - $1,6 млн.
*На пачатак 2021 года.
Крыніца: РУВП "Граніт".