
У ЦЭ па 14 профільных* вучэбных прадметах прынялі ўдзел 56,9 тыс. выпускнікоў школ.
Рэзультат 100 балаў атрымалі 622 навучэнцы. Больш за ўсё максімальных рэзультатаў па матэматыцы - 175.
Сярэднія балы па вучэбных прадметах:
фізіка - 65,9 бала,
матэматыка - 60,9,
хімія - 63,4,
біялогія - 60,35,
замежныя мовы - 59,4,
гісторыя Беларусі - 65,9,
сусветная гісторыя (навейшы час) - 64,4,
гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі - 58,
геаграфія - 54,96,
грамадазнаўства - 58,7.
У ЦЭ па дзяржаўных мовах прынялі ўдзел 56,7 тыс. выпускнікоў школ.
Рэзультат 100 балаў атрымалі 979 выпускнікоў, з іх 715 - па рускай мове, 264 - па беларускай мове.
Сярэдні бал па рускай мове - 62,6; па беларускай мове - 65,6.
Выпускнікі, якія па ўважлівых прычынах не змаглі прыняць у дзел у ЦЭ ў асноўныя тэрміны (26 і 29 мая), змогуць прайсці яго ў рэзервовыя дні (21 і 23 чэрвеня).
*Па фізіцы, матэматыцы, хіміі, біялогіі, замежнай мове (англійская, нямецкая, іспанская, французская, кітайская), гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі (навейшы час), гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі, геаграфіі, грамадазнаўстве.
Крыніца: Міністэрства адукацыі.