Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 25 кастрычніка.У гэты Год добраўпарадкавання ў час суботніка плануецца азеляненне, добраўпарадкаванне і прывядзенне ў парадак:
- аб'ектаў і тэрыторый населеных пунктаў,
- знакавых аб'ектаў,
- гісторыка-культурных каштоўнасцей,
- мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, накіруюць:
50% - на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі і стварэнне яго пастаяннай экспазіцыі,
50% - застануцца ў распараджэнні аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама з магчымасцю іх накіравання на канкрэтныя аб'екты.
Аб'екты ў рэгіёнах, на якія будуць накіраваны грашовыя сродкі:
- будаўніцтва трэцяй чаргі Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі (Брэсцкая вобласць),
- узвядзенне памятнага знака "Працоўнай славы" ў г.Орша (Віцебская вобласць),
- рэканструкцыя комплексу воінскай славы ў гонар аперацыі "Баграціён" (Гомельская вобласць),
- добраўпарадкаванне тэрыторыі Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра і аг.Жыровічы (Гродзенская вобласць),
- распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі па аб'екце "Кансервацыя з прыстасаваннем для экспанавання, паказу руін "Вялікая ўязная брама" ў г.Заслаўе і будаўніцтва хірургічнага корпуса №2 абласной клінічнай бальніцы ў аг.Лясны (Мінская вобласць),
- рамонт і добраўпарадкаванне месцаў баявой і воінскай славы г.Шклова: МК "Памяць", Алея Герояў, стэла на левабярэжжы ракі Днепр (Магілёўская вобласць).
- рэканструкцыя будынкаў пад інфармацыйны цэнтр экскурсійнага абслугоўвання МК "Трасцянец" з пастаяннай тэматычнай экспазіцыяй (г.Мінск).
Узвядзенне Нацыянальнага гістарычнага музея ў раёне вул.Арлоўскай г.Мінска прадугледжана ў 2025-2027 гг.*
У экспазіцыі музея будуць адлюстраваны ўсе этапы станаўлення беларускай дзяржаўнасці і афармлення беларусаў як самадастатковай нацыі з унікальнай гісторыяй і багатай культурай.
Новы будынак паўтарае геаграфічны контур Беларусі (выгляд зверху).
Галоўны фасад упрыгожаць шэсць манументальных барэльефаў.
* Указ Прэзідэнта ад 5 лютага 2025 года №50.
Крыніцы: пастанова Саўміна ад 16.10.2025 года №570.
