
Штогод яго ўдзельнікамі становяцца амаль 3 млн грамадзян.
У час суботніка плануецца азеляненне, добраўпарадкаванне і прывядзенне ў парадак:
- аб'ектаў і тэрыторый населеных пунктаў;
- знакавых аб'ектаў;
- гісторыка-культурных каштоўнасцей;
- мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, будуць накіраваны на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.
Узвядзенне Нацыянальнага гістарычнага музея ў раёне вул.Арлоўскай г.Мінска прадугледжана ў 2025-2027 гг.*
У экспазіцыі музея будуць адлюстраваны ўсе этапы гісторыі краіны і беларускай дзяржаўнасці.
Новы будынак паўтарае геаграфічны контур Беларусі (выгляд зверху).
Кожная вобласць рэспублікі будзе прадстаўлена скульптурнымі кампазіцыямі ў выглядзе герба і знакавых архітэктурных збудаванняў.
Музей зможа прымаць адначасова амаль 2,5 тыс. наведвальнікаў.
Вакол будынка будзе створаны парк Народнага адзінства.
Музею прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі.
* Указ Прэзідэнта ад 5 лютага 2025 года №50.
Крыніцы: пастанова Саўміна ад 01.04.2025 г. №194 "Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў 2025 годзе", Мінгарвыканкам.