27 лютага 2022 года - рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі*
На рэферэндум вынесена адно пытанне: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?"
У бюлетэні для галасавання два варыянты адказу - ЗА і СУПРАЦЬ.
Рэферэндум праводзіцца шляхам усеагульнага, свабоднага, роўнага і тайнага галасавання.
Права ўдзельнічаць у рэферэндуме маюць грамадзяне Беларусі, якія дасягнулі 18 гадоў**.
Кожны ўдзельнік рэферэндуму галасуе асабіста.
Графік работы ўчасткаў для галасавання:
датэрміновае галасаванне - 22-26 лютага (аўторак-субота):
- з 10.00 да 14.00,
- з 16.00 да 19.00,
у дзень рэферэндуму 27 лютага (нядзеля) - з 8.00 да 20.00.
Галасаванне ў дзень рэферэндуму ажыццяўляецца:
- у памяшканні для галасавання,
- па месцы знаходжання ўдзельніка рэферэндуму.
Рэферэндум лічыцца праведзеным, калі ў галасаванні прынялі ўдзел больш за палавіну грамадзян, унесеных у спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у рэферэндуме.
*Указ Прэзідэнта Беларусі ад 20.01.2022 №14
**арт.4 Выбарчага кодэкса Беларусі "Усеагульнае выбарчае права і права на ўдзел у рэферэндуме". У рэферэндуме не ўдзельнічаюць грамадзяне, прызнаныя судом недзеяздольнымі, асобы, якія ўтрымліваюцца па прыгаворы суда ў месцах пазбаўлення волі, асобы, якія ўтрымліваюцца пад вартай.
Крыніца: ЦВК Беларусі.