
Рэспубліканскі бюджэт на 2022 год:
даходы - Br27,828 млрд (рост да чаканага выканання 2021 года на 6%);
расходы - Br30,672 млрд (рост да чаканага выканання 2021 года на 4,4%);
дэфіцыт - Br2,845 млрд.
Прыярытэтнымі напрамкамі бюджэтных расходаў у 2022 годзе застаюцца сацыяльная абароненасць насельніцтва, павышэнне якасці і ўзроўню жыцця грамадзян. У прыярытэце - рост заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы, выхад на параметры росту, прадугледжаныя праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады, аказанне дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, маладым і шматдзетным сем'ям, падтрымка маючых патрэбу грамадзян у будаўніцтве жылля, развіццё жылой і энергетычнай інфраструктуры.
Функцыянальная структура расходаў:
агульнадзяржаўная дзейнасць - Br15,5067 млрд,
нацыянальная абарона - Br1,8118 млрд,
судовая ўлада, праваахоўная дзейнасць і ажыццяўленне бяспекі - Br3,1442 млрд,
нацыянальная эканоміка - Br3,7932 млрд,
ахова навакольнага асяроддзя - Br117,8 млн,
жыллёва-камунальныя паслугі і жыллёвае будаўніцтва - Br96,3 млн,
ахова здароўя - Br1,8769 млрд,
фізічная культура, спорт, культура і СМІ - Br549,0 млн,
адукацыя - Br1,4627 млрд,
сацыяльная палітыка - Br2,3135 млрд,
рэспубліканскі дарожны фонд - Br770,6 млн.
Крыніца: закон №142-З "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2022 год" ад 31 снежня 2021 г.