Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
16 студзеня 2020, 14:28

Рэпетыцыйнае тэсціраванне

Рэпетыцыйнае тэсціраванне (РТ) арганізуецца па 15 вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі:

руская мова, беларуская мова, фізіка, матэматыка, хімія, біялогія, замежная мова (англійская, нямецкая, іспанская, французская, кітайская), гісторыя Беларусі, грамадазнаўства, геаграфія, сусветная гісторыя (навейшы час).

РТ праходзіць на платнай аснове ў тры этапы:

1-ы этап - кастрычнік-снежань 2019 года,

2-і этап - студзень-люты 2020 года,

3-і этап - сакавік-красавік 2020 года.

Пералік устаноў адукацыі, на базе якіх будзе праходзіць рэпетыцыйнае тэсціраванне, размешчаны на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ).

Рэгістрацыя на тэсціраванне праводзіцца анлайн праз асабісты кабінет удзельніка. Інфармацыя аб рабоце адзінай сістэмы рэгістрацыі даступна ў раздзеле "РТ", "Памятка ўдзельніку РТ".

Для праходжання РТ пры сабе неабходна мець:

дакумент, які засведчвае асобу або пасведчанне аб нараджэнні;

пропуск на праходжанне рэпетыцыйнага тэсціравання;

ручку (гелевую або капілярную) з чарніламі чорнага колеру;

на РТ па хіміі і фізіцы дапускаецца выкарыстанне калькулятара, які не з'яўляецца сродкам захоўвання, прыёму і перадачы інфармацыі.

Працэдура РТ, у тым ліку апрацоўка бланкаў адказаў, праводзіцца ў адпаведнасці з тэхналогіяй ЦТ.

Вынікі РТ, рашэнні заданняў тэста і іх аналіз для выканання работы над памылкамі, іншую кансультацыйную інфармацыю можна атрымаць на сайце РІКВ у асабістым кабінеце ўдзельніка тэсціравання.

На сайце РІКВ таксама можна прайсці адзін з этапаў РТ - дыстанцыйнае тэсціраванне. Сэрвіс дае магчымасць бясплатна прайсці анлайн-тэсціраванне па 15 прадметах з наступным разборам заданняў.

Крыніца: Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі