
У 2024 годзе ў Беларусі здабылі рэкордныя (за апошнія 29 гадоў) 1,938 млн т нафты.
Дынаміка росту нафтаздабычы:
2022 год - 1,812 млн т,
2023 год - 1,877 млн т,
2024 год - 1,938 млн т,
2025 год - прагноз 2 млн т.
Прамысловыя запасы беларускай нафты складаюць каля 45 млн т.
Выяўлена 96 радовішчаў нафты. Асноўныя месцы яе залягання знаходзяцца ў Гомельскай вобласці - 98%.
Новае перспектыўнае радовішча сыравіны адкрыта ў 2024 годзе паблізу в.Заазер'е ў Гомельскай вобласці.
У 2024 годзе пачаты пошук нафтавых залежаў у Віцебскай вобласці. Бурэнне свідравіны глыбінёй 1350 м у Сенненскім раёне плануецца завяршыць у 2025 годзе.
Для даведкі
Прамысловая здабыча вуглевадародаў у Беларусі пачалася з 1965 года і сканцэнтравана ў раёне Прыпяцкага прагіну.
Сярод буйнейшых радовішчаў - Рэчыцкае, Асташкавіцкае, Паўднёва-Асташкавіцкае і Вішанскае.
З пачатку распрацоўкі здабыта больш за 144 млн т нафты і звыш 16 млрд куб.м спадарожнага нафтавага газу.
Крыніцы: Мінпрыроды, НПЦ па геалогіі, "Беларуснафта".