Сетка паштовай сувязі ў Беларусі - больш за 4 тыс. аб'ектаў.
На рынку паслуг 32 аператары паштовай сувязі.*
Укаранёны сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі:
- нацыянальная паштовая электронная сістэма,
- апаратна-праграмны комплекс "Мабільны паштальён" (4972 адзінкі)**,
- паштаматы (62),
- сістэма кіравання патокамі кліентаў (208 аб'ектаў).
Топ-20 краін - "паштовыя чэмпіёны".
Рэйтынг краін Сусветнага паштовага саюза:
1. Швейцарыя,
2. Германія,
3. Аўстрыя,
14. Беларусь,
15. Польшча,
20. Расія,
21. Славакія,
24. Малдова,
29. Латвія,
33. Украіна,
35. Літва.
Індэкс Беларусі ў 2021 годзе склаў 67,4 бала (вырас на 1,86).
У аснове рэйтынгу - комплексны паказчык, які ўключае чатыры ключавыя кампаненты:
надзейнасць,
ахоп,
актуальнасць,
устойлівасць.
* Маюць ліцэнзію на аказанне паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання па перасылцы паштовых адпраўленняў, прыёме падпіскі на друкаваныя СМІ і іх дастаўцы
** "Мабільны паштальён" замяняе стацыянарны аб'ект сувязі, запатрабаваны ў сельскай мясцовасці
Крыніца: Міністэрства сувязі і інфарматызацыі