Беларусь актыўна развівае лячэбна-аздараўленчы і медыцынскі турызм.У беларускіх санаторыях у 2024 годзе аздаравіліся больш як 1,5 млн чалавек.
У краіне сфарміравана шырокая сетка санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый.
Уключае 287 аб'ектаў, у тым ліку:
97 санаторна-курортных арганізацый (27,7 тыс. месцаў),
190 аздараўленчых арганізацый (33,3 тыс. месцаў).
У Салігорску дзейнічае ўнікальная падземная спелеалячэбніца.
Сярэдняя запаўняльнасць лячэбна-аздараўленчага комплексу ў 2024 годзе склала 84,3%.
У 2024 годзе санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне прайшлі больш як 728 тыс. непаўналетніх.
Амаль 400 тыс. дзяцей адпачылі летам у аздараўленчых, спартыўных лагерах.
Экспарт паслуг
Лячэбна-аздараўленчы і медыцынскі комплекс з'яўляюцца значным складнікам турысцкага патэнцыялу краіны.
У 2024 годзе аздараўленне ў санаторыях Беларусі прайшлі больш як 246 тыс. замежных грамадзян.
Выручка ад экспарту лячэбна-аздараўленчых паслуг склала Br402 млн.
Экспарт санаторна-аздараўленчых паслуг у агульным аб'ёме выручкі ад экспарту турысцкіх паслуг складае каля 50%.
Медпаслугі атрымалі больш як 160 тыс. грамадзян са 159 краін свету.
Крыніца: Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.
