
Усебаковае развіццё фізічнай культуры і спорту - адзін з прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі дзяржавы.
Ва ўсіх рэгіёнах краіны створана і прадаўжае развівацца спартыўная інфраструктура.
Усяго функцыянуе:
больш за 23 тыс. фізкультурна-спартыўных збудаванняў,
144 гарадскія і раённыя фізкультурна-аздараўленчыя спартыўныя цэнтры (створана больш за 2,7 тыс. спартыўных груп).
Колькасць работнікаў фізічнай культуры ў краіне - 43 тыс. чалавек.
У 436 навучальна-спартыўных установах займаюцца больш як 150 тыс. спартсменаў,
падрыхтоўку спартыўнага рэзерву ажыццяўляюць звыш 7,5 тыс. трэнераў-выкладчыкаў.
Фізкультурай і спортам займаюцца 27% насельніцтва Беларусі:
удзельная вага мужчын - 23,7%,
жанчын - 29%.
У 2022 годзе больш як 1 млн чалавек прынялі ўдзел у спартыўна-масавых мерапрыемствах:
на рэспубліканскім узроўні прайшло 144 мерапрыемствы,
на рэгіянальным узроўні - 14 тыс.
Для даведкі: штогод у маі ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту.
Крыніца: Міністэрства спорту і турызму, Белстат