27 лютага 2022 года - рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі
На рэферэндум вынесена пытанне: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?"
Рэферэндум праводзіцца шляхам усеагульнага, свабоднага, роўнага і тайнага галасавання.
Рэферэндум лічыцца праведзеным:
калі ў ім прынялі ўдзел больш за палову грамадзян, унесеных у спісы для галасавання.
Рашэнне лічыцца прынятым:
калі за яго прагаласавала большасць грамадзян, унесеных у спісы для галасавання.
Вынікі рэферэндуму ўстанаўліваюцца на пасяджэнні ЦВК. Паведамленне аб выніках публікуецца ў друку Цэнтральнай камісіяй у сямідзённы тэрмін.
Рашэнне, прынятае рэспубліканскім рэферэндумам:
- падпісваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і падлягае неадкладнаму афіцыйнаму апублікаванню,
- уступае ў сілу праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання,
- мае абавязковую сілу і з'яўляецца неад'емнай часткай Канстытуцыі Беларусі.
Датай прыняцця рашэння рэферэндумам лічыцца дзень рэферэндуму.
Крыніца: ЦВК Беларусі.