Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
28 лістапада 2025, 14:35

Рабочыя і выхадныя дні ў снежні-студзені

Рабочыя і выхадныя дні ў снежні-студзені Беларусаў у перыяд зімовых свят чакаюць доўгія выхадныя.

Згодна з графікам пераносу* рабочых дзён у 2025 годзе рабочы дзень 26 снежня (пятніца) перанесены на суботу 20 снежня.

У снежні 2025 года днямі адпачынку будуць 25 снежня (чацвер), 26 снежня (пятніца), 27 снежня (субота) і 28 снежня (нядзеля).

У студзені 2026 года выхаднымі днямі будуць 1 студзеня (чацвер), 2 студзеня (пятніца), 3 студзеня (субота), 4 студзеня (нядзеля) і 7 студзеня (серада).

У Беларусі святочнымі днямі** з'яўляюцца:
25 снежня - Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае),
1 і 2 студзеня - Новы год,
7 студзеня - Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае).

Арганізацыі з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) могуць самастойна ўстанаўліваць іншы парадак пераносу рабочых дзён.

*Пастанова Саўміна ад 14 лістапада 2024 г. №839.

**Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. №157.

Крыніца: Мінпрацы.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі