Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
24 сакавіка 2022, 12:48

Правілы нарыхтоўкі бярозавага соку

Лясгасы раёнаў Беларусі пачалі нарыхтоўку бярозавага соку.

Сок можна збіраць пасля пачатку руху сокаў*.

Дыяметр дрэва пры падсочцы** - не меншы за 20 см.

Колькасць падсочных адтулін пры дыяметры ствала дрэва:

20-26 см - 1, 27-34 см - 2, 35-40 см - 3, звыш 40 см - 4.

Канал падсочнай адтуліны высвідроўваецца:

на вышыні 35-50 см ад каранёвай шыйкі з некаторым ухілам уніз дыяметрам 1 см і глыбінёй 2-3 см (без уліку кары) на адлегласці не меншай за 20 см ад старога прапілу, адтуліны.

Пад падсочнай адтулінай (прапілам) устаўляецца жалабок.

Пасля заканчэння збору соку жалабкі павінны быць зняты, адтуліны закрыты драўлянымі коркамі і замазаны варам, садовай маззю і г.д.

Увага! Усе жадаючыя нарыхтаваць сок павінны звярнуцца ў лясніцтва.

Штрафы за збор соку без дазвольнага дакумента:

фізічнай асобе - папярэджанне або штраф да 20 базавых велічынь***,

індывідуальнаму прадпрымальніку - да 100 базавых велічынь,

юрыдычнай асобе - да 500 базавых велічынь.

Такія ж адміністрацыйныя меры дзейнічаюць і ў выпадку парушэння ўстаноўленых тэрмінаў, прымянення забароненых сродкаў або метадаў нарыхтоўкі соку.

*Вызначаецца ўколам шыла ў ствол дрэва.

**Вызначаецца на ўзроўні грудзей зборшчыка.

***Цяпер 1 БВ складае Br32.

Крыніца: Мінлясгас Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі