Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
23 сакавіка 2020, 12:56

Правілы нарыхтоўкі бярозавага соку

Сок можна збіраць пасля пачатку руху сокаў*.

Дыяметр дрэва пры падсочцы** - не меншы за 20 см.

Колькасць падсочных адтулін пры дыяметры ствала дрэва:

20-26 см - 1

27-34 см - 2

35-40 см - 3

больш за 40 см - 4.

Канал падсочнай адтуліны высвідроўваецца:

на вышыні 35-50 см ад каранёвай шыйкі

з некаторым ухілам уніз

дыяметрам 1 см

глыбінёй 2-3 см (без уліку кары)

на адлегласці не меншай за 20 см ад старога прапілу, адтуліны.

Пад падсочнай адтулінай (прапілам) устаўляецца жалабок.

Пасля заканчэння збору соку:

жалабкі павінны быць зняты,

адтуліны закрыты драўляным коркам і замазаны варам, садовай маззю і да т.п.

Увага. Усе жадаючыя нарыхтаваць сок павінны звярнуцца ў лясніцтва.

Штрафы за збор соку без дазвольнага дакумента:

фізічнай асобе - папярэджанне або штраф да 20 базавых велічынь,

індывідуальнаму прадпрымальніку - да 100 базавых велічынь,

юрыдычнай асобе - да 500 базавых велічынь.

Такія ж адміністрацыйныя меры дзейнічаюць і ў выпадку парушэння ўстаноўленых тэрмінаў, прымянення забароненых сродкаў або метадаў нарыхтоўкі соку.

* Вызначаецца ўколам шыла ў ствол дрэва.

** Вызначаецца на ўзроўні грудзей зборшчыка.

Крыніца: Прэс-служба Мінлясгаса.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі