З 27 кастрычніка 2022 года ў Беларусі абнаўляюцца ПДР*.
Новыя правілы ўстаноўлены ў частцы выкарыстання электрасамакатаў і іншых сродкаў персанальнай мабільнасці (СПМ)**:
- перамяшчэнне толькі па веласіпеднай дарожцы, пры яе адсутнасці - па тратуары, пешаходнай дарожцы або абочыне, не ствараючы перашкод для пешаходаў;
- скорасць не больш за 25 км/гадз;
- нельга выкарыстоўваць СПМ асобам малодшым за 14 гадоў (за выключэннем пешаходных і жылых зон);
- забараняецца знаходзіцца ў стане ап'янення;
- забараняецца перавозіць каго-небудзь на неабсталяваных месцах для сядзення, не трымацца за руль.
Трэба помніць: той, хто перамяшчаецца на СПМ, лічыцца пешаходам.
Пры выкарыстанні СПМ:
- неабходна пераканацца ў спраўнасці тармазной сістэмы і рулявога кіравання;
- рэкамендуецца надзяваць сродкі аховы - шлем;
- у цёмны час сутак і (або) пры недастатковай бачнасці дарогі мець флікеры, на ўстройстве ўключаць фару (ліхтар);
- неабходна адмовіцца ад прагляду гаджэтаў і праслухоўвання музыкі ў час кіравання;
- каля выхадаў з гандлёвых аб'ектаў, падземных пераходаў, прыпынкаў быць гатовым да раптоўнага з'яўлення людзей.
* Указ Прэзідэнта Беларусі ад 18.04.2022 г. №145 "Аб удасканаленні арганізацыі дарожнага руху".
** Устройствы або прыстасаванні, якія не з'яўляюцца транспартнымі сродкамі, прыводзяцца ў рух рухавіком і прызначаныя для індывідуальнага або сумеснага (у выпадку наяўнасці спецыяльна абсталяваных месцаў для сядзення) выкарыстання пешаходамі.
Крыніцы: ДАІ МУС, указ Прэзідэнта Беларусі ад 18.04.2022 г. №145.