
Правільны* школьны рукзак (ранец) павінен адпавядаць шэрагу патрабаванняў.
Вага школьнага рукзака:
- маса самога рукзака:
пачатковыя класы - да 700 г,
сярэднія і старшыя класы - да 1 кг.
- маса штодзённага камплекта падручнікаў з пісьмовымі прыладамі для навучэнцаў (без масы рукзака):
I-II класы - да 1,5 кг,
III-IV класы - да 2 кг,
V-VI класы - да 2,5 кг,
VII-VIII класы - да 3 кг,
IX-XI класы - да 3,5 кг.
Параметры па вышыні, шырыні, даўжыні плечавога рамяня:
вышыня (даўжыня) - не вышэй за 30-36 см, вышыня пярэдняй сценкі (пярэдняя кішэня) - 22-26 см;
шырыня (бакавая сценка) - 6-10 см;
даўжыня плечавога рамяня - 60-70 см;
шырыня плечавога рамяня ў верхняй частцы (на працягу 40-45 см) - 3-4 см, у астатняй частцы - 2-2,5 см.**
У вучнёўскім рукзаку (ранцы) важна наяўнасць:
формаўстойлівай (артапедычнай, цвёрдай) спінкі,
святлоадбівальных элементаў на пярэдніх, бакавых паверхнях, верхнім клапане,
рэгулюемых рамянёў.
Трэба правільна насіць рукзак:
лямкі павінны быць сіметрычнымі для раўнамернага размеркавання нагрузкі ўздоўж пазваночніка.
*Правільным рукзаком або ранцам для дзіцяці будзе той, на этыкетцы якога пазначана "школьны" або "вучнёўскі" і да якога прыкладаецца Дэкларацыя аб адпаведнасці (калі тавар імпартны, то яшчэ санітарна-гігіенічнае заключэнне). Неадпаведнасць патрабаванням пры штодзённым выкарыстанні рукзака можа павярнуцца для дзіцяці болем у плячах, спіне, галаўным болем, парушэннем паставы.
**Выкананне гэтага нарматыву дапамагае пазбегнуць траўміруючага ўздзеяння на плечы (вузкія лямкі пад цяжарам літаральна ўразаюцца ў плечы), а таксама садзейнічае раўнамернаму размеркаванню нагрузкі.
Крыніца: Міністэрства аховы здароўя Беларусі, ТР ТС 007/2011, Навукова-практычны цэнтр гігіены