Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
20 сакавіка 2020, 12:20

Правільнае харчаванне пры прастудных і вірусных захворваннях

У час хваробы трэба зрабіць упор на прадукты, якія маюць супрацьвірусныя і антыбактэрыяльныя ўласцівасці, умацоўваюць імунную сістэму. Таксама неабходна шмат піць.

Неабходна ўключыць у рацыён:

свежую агародніну і садавіну,

квашаную капусту,

часнок,

цыбулю,

мёд,

журавіны,

прадукты, у якіх ёсць вітаміны А, С, цынк і кальцый.

Варта адмовіцца ад:

кавы,

моцнага чаю,

алкаголю,

салёных, вэнджаных і тлустых прадуктаў.

Пры першых сімптомах неабходна адразу звярнуцца да ўрача.

Метады прафілактыкі:

вакцынацыя*,

загартоўванне,

апранацца згодна з надвор'ем і не пераахалоджвацца,

часцей бываць на свежым паветры,

высыпацца.

* У выпадку адсутнасці супрацьпаказанняў.

Крыніца: Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, Мінскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі