
Асноўныя паказчыкі:
- рост ВУП на 2,9%,
- рост рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва на 2%,
- павелічэнне інвестыцый у асноўны капітал на 3,3%,
- павелічэнне экспарту тавараў і паслуг на 6,3%.
Для дасягнення вызначаных указам Прэзідэнта Беларусі №481 важнейшых параметраў прагнозу ўраду даручана зацвердзіць мэтавы план сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2022 год, які забяспечвае мабілізацыю рэсурсаў для дасягнення мэт, пастаўленых шостым Усебеларускім народным сходам, пры выкананні макраэканамічнай збалансаванасці і максімальным нівеліраванні наступстваў ад санкцый у адносінах да асобных галін эканомікі і арганізацый.
Крыніца: указ Прэзідэнта Беларусі №481 "Аб важнейшых параметрах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2022 год".