Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
23 снежня 2020, 12:08

Прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021 год

Асноўныя паказчыкі:

- рост ВУП на 1,8%,

- рост рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва на 1,6%,

- забеспячэнне ўзроўню беспрацоўя ў працаздольным узросце па метадалогіі Міжнароднай арганізацыі працы на ўзроўні 4,2-4,4%,

- увод жылля ў эксплуатацыю, якое будуецца з дзяржаўнай падтрымкай, - не менш як 1 млн. кв.м,

- утрыманне росту цэн на сацыяльна значныя тавары на ўзроўні не большым за 104,9%*,

- забеспячэнне долі інвестыцый у асноўны капітал у ВУП на ўзроўні 21,3-21,7%.

Для дасягнення вызначаных указам важнейшых параметраў прагнозу ўраду даручана зацвердзіць мэтавы план сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021 год, які забяспечвае мабілізацыю рэсурсаў для аднаўленчага росту эканомікі пры захаванні макраэканамічнай збалансаванасці.

*Снежань 2021 года да снежня 2020 года.

Крыніца: указ Прэзідэнта Беларусі №480 "Аб важнейшых параметрах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021 год".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі