Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
13 кастрычніка 2025, 11:53

Прафесійная адукацыя ў Беларусі

Прафесійная адукацыя ў Беларусі Беларускай сістэме прафесійнай адукацыі - 85 гадоў*.

Сёння гэта 289 навучальных устаноў, звыш 200 спецыяльнасцей: ад тэхнічных да гуманітарных.

Сістэма прафадукацыі ўключае два ўзроўні: прафесійна-тэхнічную (ПТА), сярэднюю спецыяльную (ССА).

Агульная колькасць навучэнцаў - 183 тыс.

У 2025/2026 годзе першакурснікамі сталі:
на ўзроўні ССА - 38 тыс. чалавек;
на ўзроўні ПТА - 28,8 тыс. чалавек.

Каледжы выбіраюць больш за палавіну выпускнікоў 9-х класаў.

Прафадукацыя адыгрывае ключавую ролю ў падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў (каля 70% кадравага патэнцыялу краіны).

Супрацоўніцтва ўстаноў адукацыі з прамысловасцю садзейнічае практычнай падрыхтоўцы кадраў і павышэнню іх канкурэнтаздольнасці.

Для павышэння якасці навучання ў краіне працуе 53 цэнтры кампетэнцый па дзевяці відах эканамічнай дзейнасці. Праз іх праходзіць больш за 30 тыс. навучэнцаў каледжаў, наведваюць цэнтры і студэнты, якіх ВНУ накіроўваюць на практычныя заняткі на сучасным абсталяванні.

* Створана ў кастрычніку 1940 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб дзяржаўных працоўных рэзервах СССР.

Крыніцы: Міністэрства адукацыі, Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі