Міністэрства інфармацыі Беларусі апублікавала праект пастановы Савета Міністраў "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку папярэдняй ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсу".
Карыстальнік зможа:
- размяшчаць каментарыі толькі пасля ідэнтыфікацыі з дапамогай абаненцкага нумера тэлефона;
- выдаляць свой уліковы запіс у аднабаковым парадку.*
Уладальнік інтэрнэт-рэсурсу зможа збіраць, апрацоўваць і захоўваць:
- персанальныя даныя карыстальніка;
- адрас яго электроннай пошты;
- інфармацыю аб даце і часе размяшчэння паведамленняў;
- ідэнтыфікацыйныя звесткі аб абаненцкіх устройствах карыстальнікаў (МАС-адрас, унутраныя і знешнія IP-адрасы).
Пазначаная інфармацыя павінна быць прадстаўлена адпаведным органам па іх патрабаванні.
Прапановы па праекце, што распрацоўваецца, можна накіраваць у Міністэрства інфармацыі на адрас электроннай пошты pravo@mininform.gov.by да 14 верасня 2018 года.
*Уладальнік інтэрнэт-рэсурсу абавязаны захоўваць на працягу паўгода інфармацыю аб уліковым запісе карыстальніка.
Крыніца: Міністэрства інфармацыі Беларусі.