
У рамках праекта старшакласнікі з розных краін штогод робяць двухтыднёвае падарожжа на спецыяльным поездзе па гарадах і мясцінах, звязаных з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны.
У 2025 годзе праект прымеркаваны да 80-годдзя Вялікай Перамогі.
Удзел у "Поездзе Памяці" прымаюць 200 школьнікаў з 15 краін. Беларусь прадстаўляюць больш за 40 навучэнцаў і педагогаў.
Урачысты старт праекта - 21 чэрвеня ў Брэсце.
Удзельнікі "Поезда Памяці" наведаюць 15 гарадоў Беларусі і Расіі.
Для даведкі
Праект "Поезд Памяці", ініцыяваны верхнімі палатамі парламентаў Беларусі і Расіі, упершыню рэалізаваны ў 2022 годзе. У 2024 годзе праект аб'яднаў удзельнікаў з 8 краін, якія наведалі 13 гарадоў, пераадолеўшы больш за 9 тыс. км маршруту.
Крыніца: Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь