Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
10 снежня 2018, 12:47

Плюсы і мінусы процігалалёдных рэагентаў

Аўтамабільныя дарогі ў Беларусі пасыпаюць песка-саляной сумессю або тэхнічнай соллю ў залежнасці ад надвор'я.

Да 15 градусаў марозу - тэхнічная соль (NaCl).

Пры тэмпературы ніжэйшай за 15 градусаў марозу - песка-саляная сумесь.

Сумесь пяску і солі:

плюсы - нізкая цана, даступнасць, прастата выкарыстання;

мінусы - адносна высокая каразійная актыўнасць.

У іншых краінах прымяняюць таксама

Раствор мадыфікаванага хлорыстага кальцыю:

плюсы - эканамічны, эфектыўны пры моцных маразах (да 35 градусаў ніжэй за нуль);

мінусы - кароткі тэрмін дзеяння (да 3 гадзін), пагаршае счапленне з асфальтам на 30%, можа выклікаць алергію, прыводзіць да карозіі.

Сумесь солі з мармуровай крошкай:

плюсы - экалагічна чысты матэрыял, прымяняецца шматразова;

мінусы - забівае каналізацыйныя сцёкі, псуе абутак.

Гранітны шчэбень:

плюсы - экалагічна чысты матэрыял, прымяняецца шматразова;

мінусы - высокая цана, псуе кузавы і дарожнае палатно.

Бішафіт (хларыд магнію):

плюсы - хутка растапляе лёд, бяспечны для чалавека і жывёл, не пакідае белых плям на абутку;

мінусы - мае каразійныя ўласцівасці.

Крыніца: паводле даных з адкрытых крыніц.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі