У гаспадарках Беларусі завяршаецца першы ўкос траў.
План першага ўкосу траў - усяго 1405,2 тыс. га.
Травы скошаны на 1250 тыс. га плошчы (89% да плана)*.
У тым ліку па абласцях:
Брэсцкая - 247,1 тыс. га - 102,1%,
Віцебская - 150,3 тыс. га - 71,6%,
Гомельская - 153,8 тыс. га - 69,8%,
Гродзенская - 265,7 тыс. га - 99,8%,
Мінская - 279,1 тыс. га - 100,2%,
Магілёўская - 154 тыс. га - 81,9%.
Травы першага ўкосу ўбраны на плошчы 1156,5 тыс. га (92,5% да скошанага).
Нарыхтавана больш за 211 тыс. т сіласу, каля 6604 тыс. т сенажу, больш за 114 тыс. т сена.
Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць больш за 9,8 млн т кармовых адзінак травяных кармоў.
*На 19 чэрвеня 2024 года.
Крыніца: Мінсельгасхарч Беларусі.