
У Беларусі 14 чэрвеня стартуе цэнтралізаванае тэсціраванне. Першы этап уступнай кампаніі прадоўжыцца з 14 чэрвеня па 6 ліпеня. Рэзервовыя дні - 12, 14 і 16 ліпеня.
Для праходжання ЦТ зарэгістраваліся 61 785 абітурыентаў.
Самы масавы прадмет - руская мова, будуць здаваць больш за 50,3 тыс. абітурыентаў.
Другі па папулярнасці - матэматыка, будуць здаваць 33,8 тыс. чалавек.
Графік правядзення ЦТ:
14 чэрвеня - беларуская мова;
16 і 17 чэрвеня - руская мова;
19 чэрвеня - грамадазнаўства;
21 і 22 чэрвеня - матэматыка;
24 чэрвеня - біялогія;
26 чэрвеня - замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская);
28 чэрвеня - хімія;
30 чэрвеня - фізіка;
2 ліпеня - гісторыя Беларусі;
4 ліпеня - геаграфія;
6 ліпеня - сусветная гісторыя (навейшы час).
Рэзервовыя дні правядзення ЦТ:
12 і 14 ліпеня - па беларускай і рускай мовах;
12 і 16 ліпеня - па астатніх прадметах.
Час пачатку ЦТ у асноўныя і рэзервовыя дні - 11.00.
Пералік устаноў адукацыі ў кожнай з абласцей і горадзе Мінску, вызначаных пунктамі правядзення ЦТ і пунктамі рэгістрацыі для яго праходжання, устаноўлены пастановай Міністэрства адукацыі ад 29 сакавіка 2022 года нумар 58 "Аб правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах у 2022 годзе".
Інфармацыя аб выніках ЦТ размяшчаецца на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, а таксама прадастаўляецца праз мабільную сувязь з выкарыстаннем SMS-запытаў на кароткі нумар 5050.
Крыніца: Мінадукацыі Беларусі, РІКВ