Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
27 студзеня 2020, 15:55

Перавагі экаўпакоўкі

Галоўная ўласцівасць экаўпакоўкі - мінімальная шкода, наносімая экалогіі ў час утылізацыі, а ў ідэале поўная яе адсутнасць.

Варыянты экаўпакоўкі:

- кардонныя каробкі, вырабленыя з другаснай сыравіны;

- папяровыя пакеты ў гандлёвых сетках;

- упакоўка з біяраскладальных пластыкаў (на аснове расліннай сыравіны - бульбы, буракоў, кукурузы і да т.п.);

- упакоўка з непрывычных матэрыялаў (прасаванае сена, корак, шпона, міцэлій грыбоў, цэлюлознае валакно);

- шматразовая ўпакоўка (шкляная вяртальная тара, спанбонд і г.д.).

На магчымасць другаснай перапрацоўкі ўпакоўкі паказвае экамаркіроўка - пятля Мебіуса, што рэгулюецца міжнароднымі стандартамі.

Трохвугольнік з трох стрэлак ставіцца на вырабы з пластыку, якія могуць перапрацоўвацца прамысловым шляхам. Лічба ў сярэдзіне трохвугольніка і літары пад ім вызначаюць тып пластыку, з якога выкананы выраб.

Перавагі такой упакоўкі:

1. Экалагічнасць.

2. Магчымасць перапрацоўкі (ажыццяўляецца з аднаўляльнай або сыравіны другаснай перапрацоўкі).

3. Хуткая біяраскладальнасць.

4. Утылізацыя (можа выкарыстоўвацца для другаснай перапрацоўкі, што мінімізуе забруджанне навакольнага асяроддзя).

З 2021 года ў Беларусі ўвядуць новыя абмежаванні па выкарыстанні пластыку. С 1 студзеня 2021 года будзе дзейнічаць забарона на выкарыстанне пэўных відаў палімерных матэрыялаў у выглядзе ўпакоўкі (пастановай Савета Міністраў ад 13 студзеня 2020 года №7).

Крыніца: адкрытыя крыніцы.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі