Графік пераносу* рабочых дзён у сакавіку-маі 2022 года
Рабочы дзень з 7 сакавіка (панядзелак) пераносіцца на 12 сакавіка (субота).
Днямі адпачынку будуць 5 (субота), 6 (нядзеля), 7 (панядзелак) і 8 (аўторак) сакавіка - 4 дні.
Рабочы дзень з 2 мая (панядзелак) пераносіцца на 14 мая (субота).
Днямі адпачынку будуць 30 красавіка (субота), 1 (нядзеля), 2 (панядзелак) і 3 (аўторак) мая - 4 дні.
Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) пераносіць рабочыя дні ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.
*Пастанова Савета Міністраў ад 11 кастрычніка 2021 года №572.
Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.