
Савет Міністраў зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2021 годзе.
Рабочы дзень з пятніцы 8 студзеня пераносіцца на суботу 16 студзеня, з панядзелка 10 мая на суботу 15 мая.
Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) пераносіць рабочыя дні ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Крыніца: пастанова Савета Міністраў ад 9 лістапада 2020 года №635.