Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
27 снежня 2018, 15:04

Пералік лекавых сродкаў, абавязковых для наяўнасці ў аптэках

У Беларусі абнавілі пералік лекавых сродкаў беларускай (расійскай) вытворчасці, абавязковых для наяўнасці ў аптэках усіх форм уласнасці.

Пералік устаноўлены пастановай Міністэрства аховы здароўя нумар 92 ад 10 снежня 2018 года*. У ім больш за 240 найменняў лекавых прэпаратаў, размеркаваных па 13 анатамічных асноўных групах, у тым ліку:

стрававальны тракт і абмен рэчываў ("Амепразол", "Дратаверын", "Спазматон", "Ніфураксазід", "Лаперамід" і інш.);

сардэчна-сасудзістая сістэма ("Гліцэрыл трынітрат", "Валідол", "Мельдоній", "Фурасемід", "Гепарын" і інш.);

дэрматалагічныя сродкі ("Міканазол", "Ністацін", "Мецілурацыл" і інш.);

антыінфекцыйныя сродкі для сістэмнага прымянення ("Доксіцыклін", "Амоксіцылін", "Флуканазол", "Ацыклавір" і інш.);

проціпухлінныя і імунамадулюючыя сродкі ("Інтэрферон альфа-2b");

касцёва-мышачная сістэма ("Глюказамін", "Ібупрафен", "Німесулід", "Кетаралак" і інш.);

нервовая сістэма ("Лідакаін", "Ангрымакс", "Парацэтамол", "Цытрамон-Барымед", "Вінпацэцін", "Пірацэтам", "Гліцын" і інш.);

дыхальная сістэма ("Оксіметазалін", "Рынацыл", "Амбраксол", "Ларатадзін" і інш.);

сродкі для лячэння захворванняў органаў пачуццяў (каплі для вачэй "Левафлаксацын", "Дыклафенак", "Сляза ненатуральная" і інш.).

* Пастанова апублікавана 27 снежня і ўступае ў сілу праз месяц.

Крыніца: пастанова Міністэрства аховы здароўя нумар 92 ад 10 снежня 2018 года

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі