Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
14 верасня 2018, 12:05

Перакрыццё праспекта Пераможцаў

14 і 15 верасня ў сувязі з правядзеннем фестывалю H.O.G. Rally Minsk 2018 будзе перакрывацца ўчастак праспекта Пераможцаў ад праспекта Незалежнасці да праспекта Машэрава.

14 верасня:

з 23.00 14 верасня да 02.00 15 верасня - у сувязі з падрыхтоўкай да правядзення фестывалю.

15 верасня:

з 13.30 да 13.50 і з 17.15 да 17.35 на гэтым участку адбудзецца дрыфт-шоу.

Амаль 5 тыс. байкераў 15 верасня ў 12.00 пачнуць рух па маршруце Курган Славы - Мінск, праспект Незалежнасці - вуліца Леніна - праспект Пераможцаў - пляцоўка ў раёне Палаца спорту.*

Фестываль H.O.G. Rally Minsk 2018 пройдзе ля Палаца спорту. Культурна-спартыўнае свята пачнецца ў 11.00 і завершыцца ў 21.30.

H.O.G.® - або Harley Owners Group - буйнейшая ў свеце мотасупольнасць, якая аб'ядноўвае больш за 1,5 млн уладальнікаў матацыклаў Harley-Davidson® ва ўсім свеце.

* Па маршруце перамяшчэння матацыклістаў будзе часткова абмежаваны рух транспартных сродкаў. Па меры праходжання колоны ён будзе аднаўляцца.

Крыніца: Мінскі гарвыканкам, http://hograllyminsk.com

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі