З 1 жніўня на 10% павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій*:
- па ўзросце,
- за выслугу гадоў,
- па інваліднасці,
- па прычыне страты карміцеля.
Сярэдні памер пенсіі па ўзросце непрацуючага пенсіянера ў жніўні 2022 года складзе Br638 (уключаючы даплаты)**.
У жніўні 2022 года на выплату пенсій будзе накіравана Br1,4 млрд, з якіх Br122 млн - дадатковыя расходы ў сувязі з павышэннем згодна з указам нумар 250*.
У цэлым на выплату пенсій у 2022 г. запланавана больш за Br16 млрд.
Атрымальнікамі працоўных пенсій з'яўляюцца больш за 2,3 млн чалавек.
*Указ Прэзідэнта Беларусі ад 25 ліпеня 2022 г. нумар 250 "Аб павышэнні пенсій".
**Памер павелічэння пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе свой у залежнасці ад працягласці стажу і заработку, улічаных пры вылічэнні яму пенсіі, а таксама ўстаноўленых даплат да асноўнай пенсіі.
Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.