У Беларусі з 1 лютага вырасце памер некаторых дзіцячых дапамог і іншых сацыяльных выплат.
Аднаразовая дапамога пры нараджэнні:
- першага дзіцяці - Br2965,5;
- другога і наступных дзяцей - Br4151,7.
Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, - Br296,55.
Штомесячная дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў - Br148,28.
Дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (штомесяц)*:
- на першае дзіця - Br539,56;
- на другое дзіця і на наступных дзяцей - Br616,64;
- на дзіця-інваліда - Br693,72.
Новы памер дапамог будзе дзейнічаць да 31 ліпеня 2022 года ўключна.
* Дзейнічае з 1 лютага 2022 года. Яго пераглядаюць двойчы на год: з 1 лютага і з 1 жніўня.
Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.