У Беларусі з 1 лістапада вырасце памер некаторых дзіцячых дапамог і іншых сацыяльных выплат.
Аднаразовая дапамога пры нараджэнні:
першага дзіцяці - Br2581,1;
другога і наступных дзяцей - Br3613,54.
Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, - Br258,11.
Штомесячная дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў - Br129,06.
Дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (штомесяц)*:
- на першае дзіця - Br427,84;
- на другое і наступных дзяцей - Br488,96;
- на дзіця-інваліда - Br550,08.
Новы памер дапамог будзе дзейнічаць да 31 студзеня 2021 года ўключна.
*Дзейнічае з 1 жніўня 2020 года. Яго пераглядаюць двойчы у год: з 1 лютага і з 1 жніўня.
Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны