Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
29 ліпеня 2020, 15:25

Павышэнне дзіцячых дапамог

У Беларусі з 1 жніўня павялічыцца памер дзіцячых дапамог* і некаторых іншых сацыяльных выплат.

Аднаразовая дапамога пры нараджэнні:

першага дзіцяці - Br2561;

другога і наступных дзяцей - Br3585,4.

Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, - Br256,1.

Штомесячная дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў - Br128,5.

Дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (штомесяц):

на першае дзіця - Br427,84;

на другое і наступных дзяцей - Br488,96;

на дзіця-інваліда - Br550,08.

Новы памер дапамог будзе дзейнічаць да 31 студзеня 2021 года ўключна.

* Дапамогі пераглядаюць два разы ў год: з 1 лютага і з 1 жніўня.

Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі