"Поезд Памяці" - сумесны беларуска-расійскі праект, патрыятычная маладзёжная акцыя.
Удзельнікі:
200 беларускіх і расійскіх школьнікаў (па 100 ад кожнай краіны) разам праедуць у поездзе па гарадах Беларусі і Расіі.
Тэрміны правядзення:
стартуе 22 чэрвеня ў Брэсце,
фінішуе 3 ліпеня ў Мінску.
Маршрут:
Брэст - Гродна - Віцебск - Смаленск - Ржэў - Вязьма - Кубінка - Масква - Санкт-Пецярбург - Вялікі Ноўгарад - Пскоў - Орша - Магілёў - Гомель - Мінск.
У праграме мерапрыемстваў:
наведванне памятных месцаў, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной,
размова з ветэранамі, удзел у тэматычных сустрэчах,
азнаямленне з гістарычнымі і культурнымі аб'ектамі гарадоў.
Крыніца: Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі